Пентагон: што да Беларусі, мы, безумоўна, за ёй сочым

Беларускія вайскоўцы і дрон / Ваяр
Беларускія вайскоўцы і дрон / Ваяр

У Пентагоне пакуль не чакаюць прынцыповых зменаў у вайне ва Украіне з-за разгортвання "рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі". Пра гэта на брыфінгу заявіў яго прадстаўнік.

"Што да Беларусі, мы, безумоўна, за ёй сочым, — кажа ён. — Цяпер у нас няма ніякіх прыкмет, якія прымусілі б нас змяніць нашы погляды на поле бою ў яго цяперашнім выглядзе".

Пра разгортванне рэгіянальнай групоўкі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 кастрычніка. Ужо праз некалькі дзён пачалі прыбываць расіяне. Мінабароны Беларусі заяўляла, што ў РБ прыедуць каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Акрамя таго, у нашай краіне з'явяцца расійскія самалёты, танкі і іншае ўзбраенне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі