Перавозка аднаго чалавека каштуе $15 тысяч: МУС Літвы пра нелегальных мігрантаў
Літўска — беларуская мяжа / pasienis.lt
Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, што ў Літвы ёсць доказы таго, што беларускія ўлады і памежнікі замяшаныя ў арганізацыі адпраўкі нелегалаў у ЕС.
— Гэта арганізаваная дзейнасць, пэўная схема-добра арганізаваная, спланаваная. Гэта вялікія грошы, бо перавозка аднаго чалавека каштуе каля 15 тысяч даляраў. Гэта відавочна прыбытковае злачынства з удзелам рэжыму і саміх чыноўнікаў, — кажа Агне Білатайтэ.
Па дадзеных кіраўніка Літоўскага МУС, цяпер мігрантаў дапытваюць, таксама ідзе аператыўная разведка.
Агне Ботайтэ падкрэслівае, што паток мігрантаў з тэрыторыі Беларусі — пагроза для міграцыйнай сістэмы Літвы. Бо раней суседка не сутыкалася з такім лікам мігрантаў.
Тым часам, акрамя іракскіх грамадзян, у Літву з Беларусі сталі прабірацца людзі, якія прадстаўляюцца грамадзянамі з краін Афрыкі, Сірыі і Індыі.
Усяго за 2021 год літоўцы выявілі 555 нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі. У 2020 годзе такіх было толькі 81.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.