Пінскі школьнік распыліў у аўтобусе газ пасля сваркі з кандуктарам

Газавы балончык, ілюстрацыйнае фота

Газавы балончык, ілюстрацыйнае фота / Fotolia / aidaricci

У Пінску школьнік распыліў у салоне аўтобуса пярцовы газ. Пра гэтае здарэнне паведамляе тг-канал, набліжаны да МУС.

Аўтобус спыніўся перад чыгуначным пераездам, каб прапусціць цягнік. Адзін з пасажыраў, падлетак, запатрабаваў у кандуктара адчыніць дзверы, заявіўшы, што яму горача. Калі кандутар адмовіў, хлопец паспрабаваў расціснуць дзверы самастойна. На яго паспрабавалі ўплываць кандуктар і пасажыры аўтобуса, аднак падлетак працягваў скандаліць.

Калі аўтобус пераехаў чыгунку і дабраўся да прыпынку, школьнік дастаў з кішэні балончык, распыліў у салоне газ і ўцёк.

Міліцыянтам, якія затрымалі яго, хлопе заявіў, што хацеў адпомсціць кандуктару і астатнім пасажырам.

Цяпер на школьніка пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі