Полацкія памежнікі каля мяжы з Латвіяй захапілі беспілотнік
Беларускія кантрабандысты не паспелі запусціць беспілотнік у Латвію. 4 лютага ў Браслаўскім раёне памежнікі затрымалі двух мужчын (1980-га і 1995-га гадоў нараджэння), якія спрабавалі нелегальна пераправіць за мяжу партыю цыгарэт. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, затрыманне адбылося ў памежнай зоне. Калі кантрабандысты пабачылі, што іх заўважылі, яны спрабавалі збегчы.
Полацкія памежнікі знайшлі аўтамабіль Аўдзі А6, на якім былі прывезены 4 скрынкі кантрабандных цыгарэт, беспілотны лятальны апарат, прылады яго запуску і кіравання. У затрыманых быў і партатыўны цеплавізар.
У дачыненні мужчын склалі адміністрацыйныя пратаколы аб парушэнні памежнага рэжыму і непадпарадкаванні патрабаванням памежнікаў. Ім пагражае арышт ці штраф — па 1350 рублёў па кожным з артыкулаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.