Польская фірма звольніла дальнабойшчыка-правакатара з Мазыра
Юрый Комар / "Белсат"
Польская фірма звольніла дальнабойшчыка-правакатара з Мазыра Юрыя Комара, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на праўладны ТГ-канал.
Юрый Комар у сэрвісе "чат-рулетка" правакаваў беларусаў выказвацца супраць цяперашняга рэжыму і ў падтрымку Украіны. Пасля гэтага іх затрымлівалі сілавікі. Вядома прынамсі пра шэсць затрыманых.
Тое, што Комар працуе дальнабойшчыкам у польскай фірме, зарэгістраванай у Беластоку, высветліла аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў BYPOL. Паведамлялася, што ён без праблем ездзіць у краіны ЕС.
Пасля з'яўлення гэтай інфармацыі ў інтэрнэце працадаўца скасаваў працоўныя адносіны з Комарам.
Праўладны тэлеграм-канал паабяцаў яму дапамагчы з працаўладкаваннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.