Польскі суд адмовіў рэжыму Лукашэнкі ў экстрадыцыі беларускага актывіста

Пасля суда

Пасля суда / t.me/tsikhanouskaya/

Польскі суд адмовіў рэжыму Лукашэнкі ў экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова. Запыт аб яго экстрадыцыі быў прызнаны палітычна матываваным, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Справу разглядаў акруговы суд Познані. Рашэнне было агучана 28 лістапада. 

Пра незаконнасць патрабаванняў рэжыму Лукашэнкі заявіў і прадстаўнік польскай пракуратуры.

"Экстрадыцыя стала б грубым парушэннем прынцыпаў міжнароднага права, — кажа дарадца Ціханоўскай у прававых пытаннях Леанід Марозаў. — Мы ўдзячныя польскім уладам за іх паслядоўную падтрымку ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці і абарону правоў беларусаў і беларусак".

Адзначаецца, што адмова ў экстрадыцыі стала магчымай "дзякуючы зладжанай працы дэмакратычных сіл і польскага адваката, які прадстаўляў інтарэсы Дзмітрыя ў судзе". Спачатку прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і праваабаронцы з Dissident.by паведамілі Офісу Святланы Ціханоўскай пра сітуацыю з Плескачовым. Яму была аказаная падтрымка. Юрыдычная каманда Офіса прысутнічала на судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі