Працаўнікі Гомельскіх электрычных сетак сядзелі ў процівагазах у бамбасховішчы
Працаўнікі Гомельскіх электрычных сетак сядзелі ў процівагазах у бамбасховішчы ("абарончым збудаванні"). У філіяле прадпрыемства "Гомельэнерга" прайшло "тактыка-спецыяльнае вучэнне". Падкрэсліваецца, што яно "планавае".
У вучэнні паўдзельнічалі 24 чалавекі. Кіраўніцтва "Гомельэнерга" заявіла, што "мэты дасягнуты".
"Сядзенне" ў бамбасховішчы адбылося на фоне вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.