Прадпрыемства ў Брэсце амаль удвая завышала цэны на пахаванне

Прадпрыемства ў Брэсце амаль удвая завышала цэны на пахаванне

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута прыватнае прадпрыемства ў Брэсце, якое завышала цэны на паслугі па пахаванні. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, з 1 красавіка па 15 ліпеня пры спагнанні платы за пахаванне прадпрыемства прымяняла тарыф у памеры 60 рублёў замест гранічнага максімальнага 31,53 рубля, устаноўленага Брэсцкім аблвыканкамам.

У выніку завышэння гранічнага максімальнага тарыфу была атрымана розніца ў суме 627 рублёў. Суд прыцягнуў прадпрыемства да адміністрацыйнай адказнасці і наклаў спагнанне ў выглядзе штрафу ў 1254 рублі. Гэта двухразовы памер розніцы паміж фактычнай выручкай і разліковай велічынёй выручкі, атрыманай прадпрыемствам ад рэалізацыі паслуг па пахаванні. Акрамя таго, за парушэнні ўстаноўленага парадку прымянення тарыфаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дырэктар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі