Прадпрымальнікі ў эміграцыі расказалі, ці плануюць вярнуцца ў Беларусь
Грошы
Бізнесмены, якія распачалі сваю справу ў эміграцыі, радзей, чым іншыя беларусы абдумваюць планы па вяртанні дадому, вынікае з даследавання АВВА.
"Прасочваецца сувязь з часам выезду: тыя, хто з'ехаў нядаўна, з большай упэўненасцю паведамляюць пра свой намер вярнуцца", — гаворыцца ў даследаванні.
Калі ж разглядаць групу эмігрантаў, якія пакінулі краіну ў 2020 годзе ці яшчэ раней, то яны больш схільныя адаптавацца ў новай краіне.
Сярод дзейных і патэнцыйных прадпрымальнікаў гэтай хвалі эміграцыі сума адказаў "Так, я адназначна вярнуся" і "Так, хутчэй за ўсё я вярнуся" склала 35% і 36% адпаведна. Пры гэтым беларусы, занятыя ў іншых сферах, амаль у палове выпадкаў кажуць, што вернуцца дадому.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.