Прадстаўнік "ДНР": Казаць пра спыненне агню пакуль рана
Прынамсі, баявыя дзеянні не спыняцца ўжо заўтра.
Прадстаўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін заявіў, што казаць пра спыненне агню на ўсходзе Украіны пакуль рана. Напярэдадні ў Мінску пачалося паседжанне кантактнай групы па крызісе на Данбасе. Ад вынікаў гэтых перамоваў залежыць, ці адбудзецца ў беларускай сталіцы сустрэча лідараў “нармандскай чацвёркі”, куды ўваходзяць Україна. Расія, Германія і Францыя.
Для правядзення саміту ў “нармадскім фармаце” трэба ўзгадніць шэраг прынцыповых пазіцый, а яго змястоўнае напаўненне павінна забяспечыць праца кантактнай групы.
Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР учора позна ўвечары перадалі іншым удзельнікам перамоваў свой праект пратаколу па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. Адказ на гэты дакумент павінны даць сёння, пасля перапынку ў перамовах.
Аднак, паводле прадстаўніка ДНР Дзяніса Пушыліна, “пакуль аб спыненні агню, прынамсі, з заўтрашняга дня, казаць рана”, цытуе лідара сепаратыстаў РИА Новости.