Прадстаўнік УСУ патлумачыў, адкуль пайшлі чуткі пра "запуск ракет з Беларусі"

Юрый Ігнат / Юрий Игнат / ukrinform.ua

Юрый Ігнат / Юрий Игнат / ukrinform.ua

Прадстаўнік паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат абверг запуск ракет з Беларусі, пра які паведамлялі 5 жніўня некаторыя СМІ.

Па словах Юрыя Ігната, ракета была выпушчаная з тэрыторыі Расіі ў раёне Тамбова, але падчас палёту закранула паветраную прастору Беларусі.

"Калі ракета ляціць з Тамбова і закранае паветраную прастору Беларусі... Адпаведна, з'яўляецца дзесьці там над Беларуссю і ляціць у кірунку Хмяльніцкай вобласці. Адпаведна, і ляціць "Кінжал" з напрамку Беларусі. Вось і ўсё, і не трэба маніпуляваць у загалоўку, што ляцяць ракеты з Беларусі", — заявіў прадстаўнік УСУ.

Па яго словах, нічога новага ў гэтым няма: Расія даўно выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі.

Дарэчы, 6 жніўня полк Каліноўскага таксама абверг звесткі пра запуск ракет з тэрыторыі Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі