Прагноз надвор'я на суботу вам лепш не ведаць

Спёка

Спёка

У бліжэйшыя дні аслаблення спякоты можна не чакаць, кажуць у Гідраметцэнтры.

У пятніцу, 12 ліпеня, будзе воблачна з праясненнямі. Удзень пройдуць кароткія дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +17...+23°С. Днём на поўначы краіны будзе +27°С, а на поўдні нашмат гарачэй — да +36°С.

У суботу, 13 ліпеня, на Беларусь будуць паступаць вельмі цёплыя трапічныя паветраныя масы з поўдня Еўропы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +17...+23°С, максімальная днём +32...+37°С. На поўначы крыху халадней — +29..+31°С.

Гарачэй за ўсё будзе ў нядзелю, 14 ліпеня. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +18..+24°С. днём на паўночным захадзе-ад +25°С, а вось на паўднёвым усходзе слупок тэрмометра паднімецца да +38°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі