Пракуратура запатрабавала прыбраць з продажу кнігу Вацлава Ластоўскага
"Экстрэмісцкі" збор твораў Вацлава Ластоўскага
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска запатрабавала прыбраць з продажу кнігу Вацлава Ластоўскага "Выбраныя творы", выдадзеную ў Мінску ў серыі "Беларускі кнігазбор" у 1997 годзе. Гэтай вясной у РБ яе прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Аднак яе знайшлі на сайце адной з інтэрнэт-крам.
Ластоўскі — адзін з "бацькоў БНР", аўтар "Гiсторыi беларускай (крыўскай) кнiгi". Быў расстраляны бальшавікамі. "Экстрэмісцкі" збор твораў Ластоўскага даступны ў інтэрнэце.
У іншых інтэрнэт-крамах прапаноўваліся кнігі Віктара Суворава "Дзень "М" і "Ледакол". Раней яны масава прадаваліся ў нашай краіне, але нядаўна іх прызалі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Іх таксама запатрабавалі прыбраць.
У Беларусі ўжо прызналі "экстрэмісцкімі" дзясяткі кніг па гісторыі. Летась у "экстрэмісцкі спіс" трапіў зборнік твораў класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Сёлета гэтае абсурднае рашэнне адмянілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.