Пратэсты ў Маскве скончыліся жорсткімі затрыманнямі амаль 800 чалавек
Пратэсты ў Маскве скончыліся затрыманнямі амаль 800 чалавек, перадае Бі-Бі-Сі. У суботу, 27 ліпеня тысячы людзей прыйшлі да мэрыі расійскай сталіцы, каб пратэставаць супраць нядопуску апазіцыі да выбараў у Маскоўскую гарадскую думу. Акцыя была не санкцыянаваная ўладамі і праваахоўнікі пачалі затрымліваць людзей яшчэ да пачатку мітынгу.
Людзей затрымлівалі жорстка, многіх збівалі да крыві. Нягледзячы на гэта, пратэсты доўжыліся некалькі гадзінаў.
Такія акцыі праходзяць у Маскве другі тыдзень. 20 ліпеня на праспекце Сахарава адбыўся санкцыянаваны мітынг, які сабраў каля 20 тысяч удзельнікаў.