Праваабаронцы паведамілі пра 13 новых палітвязняў

Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 1450 чалавек / t.me/viasna96
Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 1450 чалавек / t.me/viasna96

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. Гэта Віктар Савашэвіч, Аляксандр Сазонаў, Яўген Васілеўскі, Мікіта Карпенка, Максім Ярашэнка, Канстанцін Ханін, Андрэй Быкаў, Святлана Бычкоўская, Андрэй Рускіх, Дзмітрый Лагуценка, Васіль Ермакоў, Павел Ракоца, Андрэй Шкляр.

Большасць з іх асуджаныя ці ўзятыя пад варту за каментары ў інтэрнэце або перадачу пратэсным тэлеграм-каналам звестак пра людзей, датычных да палітычных рэпрэсій.

На сёння ў Беларусі налічваецца 1451 прызнаны палітвязень. Насамрэч колькасць тых, хто асуджаны ці затрыманы па палітычных прычынах, значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі