Праваабаронцы прызналі 26 чалавек былымі палітвязнямі

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Праваабаронцы прызналі былымі палітзняволенымі 26 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Андрэй Андросенкаў, Аляксандр Стругальскі, Эдуард Місюк, Святлана Дзяружкова, Сяргей Чыж, Аляксей Янкоўскі, Антон Падашуля, Ганна Валадзько, Алег Чараднік, Таццяна Мухіна, Арцём Папраўка, Вадзім Казючыц, Кірыл Тураў, Аляксандр Самайловіч, Людміла Краўчанка, Віталь Шычко, Яўген Пальчык, Уладзімір Мікуліч, Сяргей Бувака, Вадзім Пятроўскі, Вадзім Асаёнак, Уладзіслаў Тамашэўскі, Святлана Пятроўская, Уладзіслаў Наздрын, Дар'я Рослік, Андрэй Задзіран.

Гэтыя людзі не мелі статуса палітвязняў, але былі пакараныя за ажыццяўленне права на мірныя сходы, права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Іх пераслед праваабаронцы ацэньваюць як палітычна матываваны і патрабуюць іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі