Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі 150 чалавек
Вулічны марш увосень 2020 года
Беларускія праваабаронцы надалі 150 чалавекам статус "былых палітвязняў".
Адзначаецца, што гэтыя людзі былі асуджаныя выключна за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і безумоўна адпавядалі крытэрам па вызначэнні палітвязняў.
Па словах праваабаронцаў, сваякі асуджаных не перадавалі звесткі раней, асцерагаючыся большых рэпрэсій.
Цяпер гэтыя людзі звяртаюцца да праваабаронцаў і просяць дадаць іх у спісы рэпрэсаваных, каб факт іх пераследу быў афіцыйна зафіксаваны праваабаронцамі. Як адзначаюць праваабаронцы, такая фіксацыя неабходная і для таго, каб у будучыні развязваць пытанні пра перагляд іх прысудаў для поўнай адмены, іх рэабілітацыі і кампенсацыі ім шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.