Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

Удзельнікаў рэпрэсій у Беларусі чакае трыбунал / З архіва Еўрарадыё

Удзельнікаў рэпрэсій у Беларусі чакае трыбунал / З архіва Еўрарадыё

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Гэта — Дар’я Тарасевіч, Павел Таланаў, Святлана Лупач, Дзяніс Галаўко, Глеб Муравіцкі, Дзмітрый Сафановіч, Генадзь Майсейчык, Аляксандр Конанаў, Сяргей Глінскі, Алена Чабатар, Сяргей Чабатар, Святлана Палуэктава, Уладзіслаў Бохан і Вольга Сухарава. Ім выстаўленыя абвінавачванні, іх заключылі пад варту ці ўжо выняслі прысуды па артыкуле "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (а некаторым і па шэрагу іншых артыкулаў). Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

У Беларусі налічваецца 1496 палітвязняў, прызнаных праваабарончай супольнасцю. Насамрэч іх значна больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі