Праваабаронцы прызналі Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным

Праваабаронцы прызналі Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным

Беларускія праваабаронцы прызналі Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным. Ён адбываў 15-суткавы адміністрацыйны арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў лютым 2017-га, калі стала вядома, што ў адносінах актывіста распачалі крымінальную справу па артыкуле “хуліганства”. 12 сакавіка ў Мінску ён правёў “акцыю-перфоманс” — каля будынка МУС накінуў пятлю на статую паліцэйскага-гарадавога. Адзначаецца, што такім чынам Касінераў пратэставаў “супраць міліцэйскага свавольства і пераследу актывістаў анархічнага руху за ўдзел у мірных акцыях”.

У сумеснай заяве дзевяці грамадскіх арганізацый (у асноўным праваабарончых) падкрэсліваецца, што дзеянні Вячаслава Касінерава “відавочна не падпадаюць пад склад крымінальнага злачынства…, а з’яўляюцца выказваннем меркавання”. Кваліфікацыю дзеянняў актывіста як наўмысна здзейсненага хуліганства праваабаронцы лічаць празмернай, скіраванай на ізаляцыю Касінерава.

“У сувязі з пазбаўленнем волі па такіх падставах, мы лічым Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным і патрабуем ад уладаў Беларусі спынення крымінальнага пераследу і яго неадкладнага вызвалення”, — гаворыцца ў заяве. Цалкам яе гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі