Праваахоўнікі даюць парады, як абараніць камп’ютар ад схаванага майнінгу

Праваахоўнікі даюць парады, як абараніць камп’ютар ад схаванага майнінгу

Праваахоўнікі даюць парады, як абараніць камп’ютар ад схаванага майнінгу. Пра гэтую праблему на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў следчы па асабліва важных справах галоўнага следчага ўпраўлення СК Аляксандр Махнач. Паводле яго слоў, “курс біткоіна пастаянна расце”. Але ж гэта не так, курс біткоіна, які ў сярэдзіне снежня 2017-га складаў больш за 20 тысяч долараў, цяпер меншы за $8 тысяч! Тым не менш, праблема існуе — з’явіўся новы від злачынства — схаваны майнінг крыптавалют, “калі з дапамогай ўкаранення шкоднаснага кода ў камп’ютар ён вакарыстоўваецца як частка бот-сеткі для пастаяннай працы”. І Махнач раіць беларусам “кантраляваць свой інтэрнэт, ноўтбукі, працу дэвайсаў, каб не станавіцца ахвярамі”.

Следчы па асабліва важных справах раіць, калі камп’ютар стаў працаваць некарэктна, пераўсталяваць аперацыйную сістэму. Таксама ён прапануе хаця б раз на суткі выключаць мадэм (на некалькі гадзін, на ноч ці нават на суткі). Паколькі большасць бот-сетак будуецца на канкрэтным ip-адрасе, калі выключыць мадэм, абнуліць яго і адрас будзе ўжо іншым, атрымаць доступ да камп’ютара будзе больш праблематычна.

Калі ж праблему самастойна вырашыць не ўдасца, Аляксандр Махнач раіць звярнуцца ў міліцыю і быць гатовым да таго, што тэхніку на нейкі час забяруць для даследавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі