У карыстальнікаў у Беларусі па вечарах узнікаюць праблемы з інтэрнэтам

Беларусы наракаюць на марудны інтэрнэт па вечарах (ілюстрацыйнае фота)

Беларусы наракаюць на марудны інтэрнэт па вечарах (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Апошнім часам у карыстальнікаў у Беларусі па вечарах узнікаюць праблемы з інтэрнэтам (а яшчэ ж у РБ пагаршаецца сітуацыя са свабодай у інтэрнэце). Правайдары спасылаюцца на DDoS-атакі, піша @devby.

Беларусы ўжо больш за тыдзень маюць праблемы як са стацыянарным, так і з мабільным інтэрнэтам. З VPN інтэрнэт працуе крыху лепш.

Днямі некаторыя правайдары напісалі пра DDoS-атакі. Калі ў "Белтэлекаме" сцвярджаюць, што атакавалі яго сеткі, то ў А-1, Cosmos і Unet_by пішуць пра праблемы ў "вышэйстаячых правайдараў" або "вышэйстаячага партнёра". Яны маюць на ўвазе кампанію beCloud. Але яна паведамленняў пра DDoS-атакі ці іншыя тэхнічныя праблемы на сваім сайце не размяшчала (як не было іх і на сайце Нацыянальнага цэнтра рэагавання на камп'ютарныя інцыдэнты Беларусі).

Праблема можа быць тэхнічная, а можа быць звязаная з працай спецслужбаў, якія праводзяць нейкія працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі