Праваахоўнікі затрымалі пяць падазраваных у забойстве Нямцова

Следчы камітэт Расіі паведаміў, што па падазрэнні ў датычнасці да забойства палітыка Барыса Нямцова затрыманыя пяць чалавек. Іх даставілі ў Басманны суд Масквы, каб вызначыць далейшую меру стрымання, перадае ria.ru.

Напярэдадні ФСБ паведаміла, што затрымала Заура Дадаева і Анзора Губашава. Пазней з'явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ двух меркаваных саўдзельнікаў забойства. Адзін з іх — малодшы брат Губашава, Шагід.

Як інфармуе РБК, Заур Дадаеў — намеснік камандзіра палка батальёна "Поўнач" МУС Чачні, Анзор Губашаў працаваў у Маскве ахоўнікам. Таксама затрыманы мужчына, які знаходзіўся ў машыне з Дадаевым, — гэта яго калега па батальёне "Поўнач" Рустам Юсупаў. Прозвішча пятага падазраванага праваахоўнікі не называюць.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі