“Правілы паступлення трэба агучваць за 10 месяцаў, а не за 5”
Абітурыент можа здаваць чатыры тэсты замест трох, а іх вынікі будуць дзейнічаць два гады. Што гэта дасць абітурыентам і чым дапаможа ў паступленні, абмяркоўваем з рэпетытарам “Фабрыкі ведаў” Сафіяй Сяргеевай у студыі Еўрарадыё. Прапануем лепшыя цытаты з размовы.
Пра чатыры тэсты замест трох
“Цяпер няма сітуацыі няўпэўненасці. Гэта добра, бо з’явіцца магчымасць выбару. Абітурыенты змогуць шукаць альтэрнатыўныя варыянты”.
“Можна пераняць расійскую практыку і дазволіць здаваць усе прадметы, якія ўваходзяць у школьны курс. Матываваны абітурыент, будзе ўсё адно добра рыхтавацца. Трэба даваць выбар спецыяльнасці”.
Пра тэрміны, калі агучваць правілы паступлення
“Большасць пачынае рыхтавацца з верасня. Да верасня варта ведаць, па якіх правілах яны будуць паступаць. Бо сям’і таксама трэба планаваць свае фінансы”.
Пра вынікі тэста на два гады
“Абітурыенты змогуць паспрабавяць сябе на спецыяльнасці з высокімі баламі, але ў іх будзе рэзерв. Яны могуць паспрабаваць здаць і на наступны год і абраць лепшае”.
Пра вусны іспыт у дадатак да тэстаў
“У вусным іспыце ёсць асабісты фактар, фактар успрыняцця абітурыента выкладчыкам. Шмат пытанняў да экзамена ў вуснай форме. Калі гэта дазволіць выявіць схільнасці абітурыента да прафесіі, то гэта добра. Але ЦТ нашмат эфектыўней выяўляе веды па курсе”.
Пра паступленне на настаўніка без экзаменаў пасля педкласаў
“Гэта як метад завабіць новых студэнтаў у педагагічную ВНУ. Але не хацелася б там бачыць людзей з нізкай паспяховасцю. Патрэбны нейкі фільтр, каб праходзілі з добрымі ведамі”.
Слухаць размову цалкам можна тут: