Правілы прыёму ў ВНУ змяніліся: Што чакае абітурыентаў

Правілы прыёму ў ВНУ змяніліся: Што чакае абітурыентаў

Аляксандр Лукашэнка падпісаў змены пры паступленні ў ВНУ, якія былі анансаваныя яшчэ ў жніўні. Разбярэмся, што чакае абітурыентаў.

Чатыры тэсты замест трох

Абітурыенты змогуць здаваць чатыры іспыты на тэставанні, раней здавалі толькі тры (прычым, беларуская або руская мова былі абавязковымі для ўсіх). Цяпер, да прыкладу, здаць можна будзе адразу дзве мовы, а пасля абраць сертыфікат з лепшым вынікам і падаць яго ў ВНУ.

Калі абітурыент яшчэ не вызначыўся, гуманітарый ён ці тэхнар, то можа здаць матэматыку і замежную мову, а пасля вырашаць, ісці на перакладчыка ці на інжынера. Калі ж абітурыент хоча здаваць толькі тры іспыты, бо ўпэўнены ў сваім выбары, замінаць яму не будуць.

Сертыфікат на два гады

Вынікі тэставання будуць дзейнічаць два гады. З сертыфікатам, атрыманым у 2017 годзе, абітурыент зможа ісці ў ВНУ і ў 2018-м і не здаваць экзамены нанова.

У педагогі ― без іспытаў

Паступаць пасля профільных педагагічных класаў на настаўніка будзе прасцей. Абітурыент можа не здаваць тэставанне, а проста прайсці сумоўе ва ўніверсітэце. Калі вынік будзе ўдалы, яго залічаць. Але і адпрацоўваць па размеркаванні такім выпускнікам давядзецца пяць гадоў замест двух. Пакуль у краіне існуюць 36 такіх класаў. 5 з іх  ― у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі