Пражанам кажуць, што прыпынак "Крымская" пераймянуюць у "Руская" (фота)
Фатаздымкі з незвычайнай акцыі з'явіліся ў фэйсбуку.
У Празе каля прыпынка "Крымская"(Krymská) з'явілася папера з тэкстам: "Паважаныя пасажыры, прыпынак "Крымская" ад 07.03.2014 года перайменаваны на "Руская".
У абвестцы ёсць папярэджанне, што такую ж назву ў будучыні могуць атрымаць і іншыя транспартныя прыпынкі "на лініі Усход-Захад".
Аўтары абвесткі звяртаюцца да пражанаў: "Захавайце "Крымскую". Падтрымайце Украіну".
Фота — facebook.com