Пражскія беларусы апазналі пратэстоўца супраць ЗША (відэа)
Гэта палітычны эмігрант Уладзімір Малашчанка.
Пражскія беларусы апазналі чалавека, які з бел-чырвона-белым сцягам пратэставаў у Празе супраць ЗША.
Як паведамляла Еўрарадыё, у Чэхіі прайшлі нешматлікія акцыі пратэсту супраць амерыканскіх войскаў, якія вяртаюцца з вучэнняў у краінах Балтыі. На адным з відэа можна пабачыць мужчыну, які трымае шыльдачку з надпісам "ЗША — тэрарыст", а таксама беларускі нацыянальны сцяг (бел-чырвона-белы). Некалькі мужчын падыйшлі і пачалі адбіраць у яго шыльдачку. Сцяг вырвалі і кінулі на зямлю.
Па словах беларусаў, якія жывуць у Празе, гэты пратэстовец Уладзімір Малашчанка. Ён і яго жонка Ніна Аксёнчык адмоўна характарызуюцца вялікай колькасцю эмігрантаў. Акрамя таго, Ніна Аксёнчык вядомая ў сацыяльных сетках сваімі антысеміцкімі настроямі.
У Чэхіі невядомы з бел-чырвона-белым сцягам пратэставаў супраць ЗША (відэа)