Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў едзе ў Маскву
Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў едзе ў Маскву. Ён будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі два дні — 28 і 29 верасня, інфармуе БЕЛТА.
У аўторак Кабякоў паўдзельнічае ў паседжанні Саўміна саюзнай дзяржавы. На ім найперш будуць разглядацца праблемы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, крэдытна-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Некаторыя з 38 пытанняў, якія мусяць быць разгледжаныя, пазней вынясуць на Вышэйшы дзяржаўны савет саюзнай дзяржавы.
Запланаваныя перамовы Андрэя Кабякова з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым. Таксама беларускі прэм'ер-міністр сустрэнецца з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным.
Фота: ria.ru