"Прессбол": У Доме футбола сілавікі затрымалі клерка АБФФ Юрыя Талкачова

"Прессбол": У Доме футбола сілавікі затрымалі клерка АБФФ Юрыя Талкачова

9 красавіка ў Доме футбола праваахоўнікі затрымалі супрацоўніка Беларускай федэрацыі футбола Юрыя Талкачова, піша "Прессбол".

Падчас затрымання сілавікі параілі журналістам устрымацца ад фота і відэаздымкаў. Вусна яны паведамілі, што Талкачова падазраюць у "сур'ёзным злачынстве", але не назвалі, у якім менавіта. Разам з тым, Пры гэтым журналістам параілі не агучваць шырока гэтую інфармацыю, пакуль Талкачову не выставілі абвінавачанні.

Нагадаем, што менавіта сціплага клерка з АБФФ Юрыя Талкачова "Прессбол" называў галоўным рухавіком скандальнай "справы Верамко". Тады барысаўскаму клубу прысудзілі тэхнічную паразу ў гульні са "Слуцкам" за заяўку ў гульні брамніка Сяргея Верамко, які своечасова не аплаціў штраф за дыскваліфікацыю. Талкачоў, паводле звестак журналістаў, рыхтаваў дакументы для БАТЭ, і ў гэтых дакументах былі няправільна прапісаныя банкаўскія рэквізіты рахунку, на які мусілі быць пералічаныя грошы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі