Прэвентыўны нагляд за экс-палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам спынены

Прэвентыўны нагляд за экс-палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам спынены

4 лютага Ваўкавыскі раённы суд прыняў рашэнне спыніць прэвентыўны нагляд за Мікалаем Аўтуховічам. Пад такім наглядам экс-палітвязень знаходзіўся 22 месяцы. Прэвентыўны нагляд закончыцца 8 лютага а 24-й гадзіне, паведамляе Радыё "Свабода".

Экс-палітвязень кажа, што хаця і быў апошнія 22 месяцы на волі, але здароўе за гэты час паправіць не ўдалося, шмат якія праблемы за гэты час яшчэ больш абвастрыліся.

Дарэчы, 17 ліпеня 2015 года Ваўкавыскі раённы суд ужо здымаў з Аўтуховіча прэвентыўны нагляд. Аднак праз паўмесяца, 5 жніўня, Гродзенская абласная калегія суддзяў перагледзела гэтае рашэнне, і прэвентыўны нагляд экс-палітвязню быў працягнуты яшчэ на паўгода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі