Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Разбураем і тонем" ад гурта Haina

Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Разбураем і тонем" ад гурта Haina

Гурт Haina, які, як пераможца ў намінацыі "Дэбют" па выніках музычнай прэміі "Даём рады-2014", атрымаў 40 бясплатных гадзін гуказапісу ў студыі "Осмас", выкарыстаў іх па назначэнні і абвясціў, што заканчвае працу над альбомам. У якасці анонса будучай дэбютнай пласцінкі музыкі прадстаўляюць на Еўрарадыё сінгл "Разбураем і тонем".

 

"Гэта песня пра каханне і пра небяспеку, пра тое, што кахаць можна па-рознаму, у розных умовах і абставінах. Гэта кампазіцыя пра пачуцці і безвыходнасць — светлая і адначасова трагічная", — папярэджвае слухачоў лідар гурта Ілля Паплёўка. Музыка кажа, што "Разбураем і тонем" — адна з самых драматычных кампазіцый у рэпертуары гурта. Але гэта зусім не азначае, што сам лонгплэй будзе па настроі такім жа.

"Па гукавой карцінцы, напэўна, можна скласці ўражанне пра альбом, але кантэкстуальна песні там будуць розныя. "Разбураем і тонем" ад самага пачатку стаяла неяк сама па сабе, адрознівалася ад іншых сваім унутраным нервам. Мы заўсёды хочам, каб нашы песні паміж сабой адрозніваліся. Каб слухачы разумелі, што гэта адна, а гэта — іншая".

 

24 верасня ў мінскім клубе TNT Haina прэзентуе на жыва сінгл "Разбураем і тонем" і сыграе песні, якія ўвойдуць у дэбютнік. Дарэчы, альбом цяпер знаходзіцца на стадыі звядзення. Музыкі кажуць, што вельмі задаволеныя тым, што атрымліваецца.

Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Разбураем і тонем" ад гурта Haina

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі