Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 лютага 2025-га — BELPOL

Аляксандр Лукашэнка — нелегітымны кіраўнік

Аляксандр Лукашэнка — нелегітымны кіраўнік / Itar-Tass

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 лютага 2025-га, паведамляе BELPOL. Аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў спасылаецца на свае крыніцы ў РБ.

Сцвярджаецца, што падрабязныя планы "выбарчай кампаніі" ўжо распрацаваны. У пачатку жніўня 2024 года ва ўсіх аблвыканкамах прайшла іх "абарона". Гэтыя мерапрыемствы "былі зашыфраваны" пад "падрыхтоўку да новага навучальнага года".

Яшчэ ў ліпені міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заклікаў сваіх падначаленых не расслабляцца перад выбарамі 2025 года: "Трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей!".

Прыблізна тыя ж словы сілавікам і чыноўнікам неаднаразова гаварыў і Аляксандр Лукашэнка. Ён — нелегітымны кіраўнік, у 2020-м прайграў выбары, але заявіў пра перамогу на іх і дагэтуль утрымлівае ўладу ў РБ з дапамогай рэпрэсій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі