Кіраўнік МУС заклікаў сілавікоў не расслабляцца перад выбарамі 2025 года

Іван Кубракоў

Іван Кубракоў

Сілавікі павінны "старанна падрыхтавацца да нясення службы" падчас прэзідэнцкіх выбараў 2025 года, у тым ліку правесці "сур'ёзны аналіз і вучэнні". Пра гэта міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў 30 ліпеня на пасяджэнні калегіі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

"Расслабляцца нельга! Трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей!" — прыводзіць яго словы прэс-служба МУС.

Кубракоў пахваліў дэадагічную работу ў брэсцкай міліцыі, алек насварыўся за нізкую раскрывальнасць крымінальных злачынстваў. Начальнік абласнога УУС Алег Шулякоўскі заявіў, што Брэстчына — самы бяспечны рэгіён у краіне: там узровень злачыннасці, маўляў, знізіўся і складае 32 злачынствы на дзесяць тысяч насельніцтва.

Кубракоў назваў праблемай Брэстчыны крадзяжы з жылля і рост перадазіровак наркотыкамі. Ён запатрабаваў узмацніць аператыўную работу па барацьбе з наркагандлем, а таксама запатрабаваў больш актыўна штрафаваць за грубыя парушэнні ПДР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі