Прэзідэнт Літвы ў Кіеве заклікаў украінцаў не купляць электраэнергію БелАЭС

Прэзідэнт Літвы ў Кіеве заклікаў украінцаў не купляць электраэнергію БелАЭС

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наведаў Украіну з афіцыйным візітам. 19 сакавіка ён выступіў у Вярхоўнай Радзе. Між іншым, ён згадаў Беларускую АЭС. Наўседа заклікаў украінцаў не купляць яе электраэнергію.

"Будаўнік электрастанцыі — Расія — не толькі падвергла рызыцы здароўе жыхароў рэгіёну, але і спрабуе выкарыстаць праект электрастанцыі для пашырэння свайго ўплыву, гаварыў літоўскі прэзідэнт. — Хачу публічна папрасіць улады Украіны і яе народ падтрымаць пазіцыю краін Балтыі па БелАЭС і не купляць электраэнергію, што вырабляецца ў Астраўцы".

Гітанас Наўседа не першы раз назваў Беларускую АЭС "небяспечным праектам", пагрозай і для Літвы, і для Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі