Прэзідэнт Польшчы назваў вагнераўцаў у Беларусі патэнцыйнай пагрозай суседзям

Анджэй Дуда / weukraine.tv
Анджэй Дуда / weukraine.tv

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў насцярожанасць у сувязі з пераездам вагнераўцаў у Беларусь, перадае Бі-Бі-Сі.

На яго думку, найміты з ПВК "Вагнер" могуць пагражаць суседнім з Беларуссю краінам — Польшчы, Літве, Латвіі.

"Узнікае пытанне: якая мэта гэтага пераезду? Якія рэальныя намеры групы "Вагнер", гэта значыць — расійскай арміі, менавіта ў Беларусі? Гэта форма патэнцыйнай пагрозы менавіта нашым краінам, краінам NATO, Польшчы", — заявіў Дуда падчас візіту ў Кіеў.

Прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа сёння наведалі Кіеў. 

Як распавядала Еўрарадыё, Уладзімір Зяленскі вялікай пагрозы ў прысутнасці вагнераўцаў у Беларусі не заўважыў. Па яго словах, гэта будзе невялікі кантынгент. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі