Прэзідэнт Украіны павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка павіншаваў з пераабраннем кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Сёння паміж імі адбылася тэлефонная размова, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Падчас размовы былі закранутыя некаторыя пытанні беларуска-ўкраінскіх стасункаў. Кіраўнікі дзвюх краін дамовіліся падтрымліваць кантакты ў пытаннях, якія маюць узаемны інтарэс.
Нагадаем, што Лукашэнку раней сёння павіншавалі старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура, а таксама патрыярх Маскоўскі і Усе Русі Кірыл.
Фота: REUTERS