Пры далучэнні да Расіі крымчан пакінуць без заробкаў
У Дзярждуму РФ 26 лютага быў унесены законапраект №461001-6. Ён забараняе здаваць у арэнду жылыя памяшканні ў шматкватэрных дамах.
Законапраект уносіць ў артыкул 17 Жыллёвага кодэкса РФ наступныя змены: "Не дапускаецца прадастаўленне гасцінічных паслуг, а таксама паслуг па часовым размяшчэнні грамадзян у жылых памяшканнях шматкватэрных дамоў".
У выпадку прыняцця паправак і анэксіі Крыма большасць жыхароў паўвострава пазбавяцца традыцыйнага заробку за кошт здачы жылля адпачывальнікам у курортны сезон.
Як адзначае АФН, такая эканамічная мера выкліча абвал цэн на нерухомасць і змусіць уладальнікаў жытла ў шматкватэрных дамах ехаць на мацярык у пошуках заробку.
Дарэчы, гэтая эканамічная мера закране не толькі Крым, але і іншыя курортныя зоны Расіі — у прыватнасці, чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа.
Фота — slando.ua