Пры выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга быў паранены грамадзянін Беларусі
Пры выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга траўмы атрымаў грамадзянін Беларусі, паведамляе ў сацсетках прэс-служба МЗС нашай краіны.
Паводле інфармацыі аддзялення беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу, беларусу зрабілі аперацыю. Пагрозы яго жыццю няма. Як інфармуе МЗС, у пацярпелага беларуса стан сярэдняй ступені цяжкасці.
Сваякам пацярпелага паведамілі пра пра здарэнне.
Пры тэракце на перагоне паміж станцыямі "Сенная плошча" і "Тэхналагічны інстытут-2" 3 красавіка загінулі 11 чалавек, пацярпеў 51. Усе яны знаходзяцца ў шпіталях.
По данным Отделения Посольства в Петербурге,гражданину Беларуси,пострадавшему в результате взрыва в метро,сделана операция, угрозы жизни нет
— МИД Беларуси (@BelarusMID) April 4, 2017