Прычынай разбурэння моста над Прыпяццю маглі стаць канструктыўныя хібы

Прычынай разбурэння моста над Прыпяццю маглі стаць канструктыўныя хібы

Прычынай разбурэння моста над Прыпяццю каля Жыткавічаў маглі стаць яго канструкцыйныя хібы. Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Беларусі — старшыня Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Анатоль Калінін заявіў 9 снежня перад пачаткам пасяджэння штаба камісіі, перадае БЕЛТА.

Па словах віцэ-прэм'ера, канчатковую выснову аб прычынах здарэння павінна будзе зрабіць спецыяльная камісія Мінтранса. На падставе гэтых высноваў будзе прымацца рашэнне аб замене пашкоджанай часткі моста або пра яго поўнае абнаўленне. На сёння ў Беларусі пяць мастаў з аналагічнай канструкцыяй. Адзін з іх у раёне Бабруйска ўжо капітальна рамантаваўся, таму будзе разглядацца пытанне наконт абнаўлення іншых мастоў.

7 снежня на мосце праз Прыпяць, размешчаным на 17-м км рэспубліканскай аўтадарогі Р88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны (Верхні Церабяжоў) знайшлі вертыкальную прасадку ездавога палатна. Дзеля бяспекі карыстальнікаў дарогі рух транспарту праз мост быў цалкам забаронены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі