Прыезджых з Кітая беларускія мытнікі прымушаюць запаўняць анкеты
Асобам, якія прыбываюць у Беларусь з Кітая, на мяжы даюць запоўніць спецыяльныя анкеты. Як піша прэс-служба Віцебскай мытні, гэта робіцца для папярэджання завозу каранавіруса 20l9-nCoV.
Анкету на рускай ці англійскай мовах дадуць асобам, якія прыбылі з Кітая альбо былі ў Кітаі менш за 14 сутак да прыбыцця ў Беларусь. "Асобы, якія ведаюць рускую альбо англійскую мову на недастатковым узроўні, запаўняюць анкету на кітайскай мове", — дадае прэс-служба.
Выдачай анкет займаюцца прадстаўнікі санітарна-каранціннага пункта, а пры іх адсутнасці — мытнікі або памежнікі.
Акрамя таго, тым, хто прыбыў з Кітая, неабходна прайсці бясплатнае лабараторнае абследаванне на каранавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.