Прыпаркаваны грузавік пакаціўся і наехаў на павільён у парку, пацярпела жанчына

Прыпаркаваны грузавік пакаціўся і наехаў на павільён у парку, пацярпела жанчына

У Віцебску ў парку Пераможцаў недалёка ад атракцыёнаў пакаціўся прыпаркаваны грузавік. Здарэнне адбылося 28 жніўня. Машына зламала дрэва і наехала на павільён з атракцыёнам, які развярнула і ён ударыў жанчыну, якая стаяла побач. Яе шпіталізавалі, інфармуе БЕЛТА.

Праходзіць праверка. Вядома, што грузавік быў без тэхагляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі