Прышчэпкі ад грыпу ўжо зрабілі 38% беларусаў
Каля 38% беларусаў ужо зрабілі прышчэпкі ад грыпу. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая.
Па яе словах, стаіць задача прышчапіць ад грыпу як мінімум 40% насельніцтва. "Вакцынацыя сёлета ідзе вельмі актыўна. На ўчорашні дзень прышчэплена крыху больш за 38% насельніцтва, або больш за 3,5 мільёна чалавек", — удакладніла спецыяліст.
Па яе словах, дастатковая колькасць выкацыны ёсць ва ўсіх адпаведных установах.
Праўда, сёлета некаторыя вакцыны пастаўляліся больш позна, чым звычайна. Як патлумачыла Высоцкая, Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў гэтым сезоне абвясціла рэкамендаваны склад вакцын на месяц пазней. А для іх вытворчасці патрэбна мініму паўгода. Таму пастаўка некаторых вакцын затрымалася. "Але, зыходзячы з эпідэміялагічнай сітуацыі, мы можам праводзіць прышчэпкі і на пачатку снежня", — дадала яна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.