Прызначаны новы дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме
Прызначаны новы дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме. Ім стаў былы супрацоўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Антон Галыня, інфармуе БЕЛТА. Вядома, што Галыня працаваў у ФПБ працяглы час, быў начальнікам галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва апарату савета федэрацыі.
У сакавіку 2016-га — красавіку 2018 года дырэктарам Нацыянальнага агенцтва па турызме была Вераніка Дарожка. Яна звольнілася на ўласнае жаданне. Адразу ж з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што Дарожку заменіць супрацоўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.