Уначы 8 лютага ў цэнтры Мінска закрыюць пуцеправод

Ужо ўстаноўлены інфармацыйныя стэнды

Ужо ўстаноўлены інфармацыйныя стэнды / minsknews.by

Пуцеправод паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці ў Мінску закрыюць ужо а 1-й гадзіне ночы 8 лютага (раней планавалі з 10 лютага). Сталічныя ўлады абяцаюць скончыць капітальны рамонт ужо да канца гэтага года.

Распрацаваны маршруты аб'езду пуцеправода. На выходных будзе вывучацца "рэакцыя ўдзельнікаў дарожнага руху" і ў выпадку неабходнасці ў іх унясуць карэктывы. Было заяўлена, што "будучыя змены не закрануць наземны грамадскі транспарт".

У "Гардарбудзе" кажуць, што даўжыня і шырыня пуцеправода застануцца ранейшымі, а вось "надзейнасць будзе павялічана ў разы". Частку апор дэмантуюць і заменяць трыма металічнымі канструкцыямі ("145 метраў суцэльнага металу").

Уначы 8 лютага ў цэнтры Мінска закрыюць пуцеправод
Уначы 8 лютага ў цэнтры Мінска закрыюць пуцеправод

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі