Пуцін абмяркуе дзеянні Расіі ў выпадку адключэння яе ад інтэрнэта

Яно будзе прысвечана пытанню супрацьдзеяння пагрозам у інфармацыйнай сферы. Чакаецца, што ў цэнтры ўвагі апынуцца магчымыя меры ў выпадку адключэння расійскага сегмента інтэрнэта ад сусветнага сеціва, інфармуе РІА "Новости".

Адбываецца гэта на фоне ўвядзення Захадам усё новых санкцый супраць Расіі з-за яе дзеянняў ва Украіне. Расійскія ўлады, нібыта, збіраюцца актывізаваць імпартазамяшчэнне і ў сферы сеткавых тэхналогій. З улікам таго, што "падключэнне карыстальнікаў з Расійскай Федэрацыі да глабальнай сеткі ў цяперашні час знаходзіцца пад кантролем амерыканскіх кампаній".

Кіраўнік Мінкамсувязі Расіі Мікалай Нікіфараў абверг чуткі, што гэта не Захад, а расійскія ўлады збіраюцца адключыць рунэт ад сусветнага сеціва. Паводле яго слоў, урад гэта не абмяркоўвае. Аднак прапрацоўваюцца мерапрыемствы на выпадак, калі адбудзецца адключэнне звонку.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі