Пуцін даручыў увесці ў Расіі падатак для турыстаў
Уладзімір Пуцін даручыў увесці ў Расіі курортны збор з турыстаў. Гэта адна з мераў, якія мусяць павысіць інвестыцыйную прывабнасць санаторна-курортнага комплексу краіны.
Усе неабходныя папраўкі ў законы Пуцін даручыў унесці да 1 сакавіка 2017 года. Даходы ад новага падатку абяцабць накіроўваць на развіццё санаторна-курортнага комплексу.
Як інфармуе РБК, увосень 2014 года ў Дзярждуму ўжо ўносіўся законапраект пра ўвядзенне ў Расіі збору "з фізічных асоб, якія прыбываюць у турыстычную мясцовасць". Але тады ўрад Расіі адпрэчыў гэтую прапанову, бо асцерагаўся, што прывабнасць расійскіх курортаў знізіцца, калі адпачынак на іх падаражэе.