Пуцін не адмовіўся ад ідэі "газавай вайны" з Еўропай
Уладзімір Пуцін не адмовіўся ад ідэі "газавай вайны" з Еўропай. 31 сакавіка расійскі прэзідэнт падпісаў указ аб гандлі газам з "несяброўскімі краінамі" толькі ў рублях з 1 красавіка. Ён заявіў, што бягучыя кантракты будуць спыненыя, калі пакупнікі газу не выканаюць "новыя ўмовы аплаты". Масква настойвае, што заходнія краіны павінны будуць адкрыць рублёвыя рахункі ў Газпрамбанку (ён не пад санкцыямі) для аплаты газу. Калі ж яны адмовяцца, гэта будзе лічыцца "парушэннем кантракту" і ім "адключаць газ".
Пуцін абураны, што Расія пастаўляла газ "заходнім партнёрам", а заплачаныя за яго еўра былі замарожаныя і не даступныя Маскве. "Можна лічыць, што мы паставілі газ фактычна бясплатна", — заўважыў прэзідэнт РФ.
Краіны G7 і ЕС раней ужо заяўлялі, што не будуць плаціць за расійскі газ у рублях і "гуляць па правілах Пуціна". І нават пасля іх заявы расійскі кіраўнік рашыўся на "газавую вайну" ці шантаж. Францыя і Германія ўжо пацвердзілі, што і далей трымаюцца сваёй пазіцыі і плаціць рублямі не будуць.
Россия под чужую дудку плясать не станет, заявил Путин. pic.twitter.com/efNHCALPBd
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) March 31, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.