Пуцін — пра Турцыю: Толькі Алах ведае, навошта яны гэта зрабілі
Расія не збіраецца і не будзе бразгаць зброяй. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін 3 снежня падчас выступу са штогадовым пасланнем Федэральнаму сходу.
У сваёй прамове кіраўнік Расіі згадаў праблему міжнароднага тэрарызму і ў сувязі з гэтым — інцыдэнт з СУ-24, збітым на сірыйска-турэцкай мяжы.
Па словах Пуціна, Расія была гатовая супрацоўнічаць з Турцыяй па самых вострых пытаннях рэгіянальнай бяспекі. І цяпер кіраўнік РФ упэўнены, што турэцкія ўлады пашкадуюць пра свой учынак. "Толькі, напэўна, Алах ведае, навошта яны гэта зрабілі", — канстатаваў ён.
Пуцін абвінаваціў турэцкія ўлады ў падтрымцы тэрарыстаў, але пры гэтым назваў турэцкі народ дружалюбным: "Турэцкі народ — добры, працавіты і таленавіты. У Турцыі ў нас шмат даўніх і надзейных сяброў. І падкрэслю, мы не ставім знак роўнасці паміж імі і часткай сённяшняй кіруючай вярхушкі, якая нясе прамую адказнасць за гібель нашых вайскоўцаў у Сірыі".
Фота: ТАСС