Пуцін пракаментаваў словы Байдэна пра магчымую кібератаку на Расію

Пуцін пракаментаваў словы Байдэна пра магчымую кібератаку на Расію

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пракаментаваў словы віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пра магчымую кібератаку на Расію, у адказ на такія ж кібератакі Масквы на амерыканскія структуры. Пуцін абвінаваціў Злучаныя Штаты ў парушэнні нормаў міжнароднага права.

"Упершыню на такім высокім узроўні Злучаныя Штаты прызнаюць, што яны гэтым займаюцца і ў вядомай ступені пагражаюць, што, вядома, не адпавядае нормам міжнародных стасункаў", — цытуе словы прэзідэнта Расіі "Бі-Бі-Сі". Таксама Пуцін дадаў, што "ад нашых амерыканскіх сяброў можна чакаць чаго заўгодна".

Як вядома. на мінулым тыдні міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША і ўпраўленне нацыянальнай разведкі выпусцілі сумесную заяву, у якой афіцыйна абвінавацілі расійскія ўлады ў арганізацыі кібератакі на амерыканскія палітычныя структуры. Гэта і ўзлом сервераў Дэмакратычнай партыі, і публікацыя электроннай перапіскі амерыканскіх палітыкаў. Масква гэтыя абвінавачанні абвяргае і патрабуе "канкрэтных фактаў". Джо Байдэн паабяцаў, што Масква "атрымае сігнал" ў той момант, калі "будзе найбольшы эфект".

У нядзелю Пуцін таксама заявіў, што Расія не хоча канфрантацыі з ЗША, не збіраецца ўплываць на ход амерыканскай прэзідэнцкай кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі