Пуцін прыляцеў у Крым прымаць Парад Перамогі (відэа)
Расійскі прэзідэнт пасля прыняцця параду ў Маскве вырашыў наведаць Севастопаль.
Ён возьме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 69-м угодкам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта першы візіт Уладзіміра Пуціна ў Крым пасля яго анэксіі Расіяй у сакавіку 2014 года. Самалёт расійскага прэзідэнта прызямліўся на аэрадроме "Бельбек", адкуль Пуціна павезлі ў Севастопаль. Пасля параду ў горадзе запланаваны грандыёзны канцэрт.
РІА "Новости" нагадвае, што планы расійскіх уладаў правесці ў Крыме парад вызвала негатыўную рэакцыю ў лідараў краін Захаду, якія не прызнаюць вынікаў рэферэндуму ды падтрымліваюць Украіну ў гэтым канфлікце.
Фота — ria.ru