Пуцін — за кратамі Лукішскай турмы ў Вільні
Уладзімір Пуцін — за кратамі Лукішскай турмы ў Вільні. Такое стала магчымым дзякуючы тэхналогіі Google street view, піша "Новая газета — Балтыя".
"Цяпер вы можаце зазірнуць у Лукішскую турму, не выходзячы з дому. Проста зайдзіце ў прагляд вуліц Google Maps і абярыце месцы, дзе вы б хацелі пабываць. Мы ўжо скарысталіся шанцам змясціць сюды аднаго канкрэтнага чалавека. Здаецца, ён ідэальна сюды ўпісваецца", — гаворыцца ў сацсетках Go Vilnius.
З 2021 года Лукішская турма стала турыстычным аб'ектам. Тут праводзяцца мерапрыемствы і фестывалі. У часы царскай Расіі, Польскай Рэспублікі, нямецкай акупацыі і СССР будынак выкарыстоўваўся як турма. У 1864-м годзе на Лукішскай плошчы, што ля турмы, быў павешаны кіраўнік антырасійскага паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.